Песнi

Ружа Кветка

Лірычныя

Ружа Кветка

 

Як вазьму я ружу кветку,

Ды пушчу на воду,

Плыві-плыві, ружа кветка,

Да самога броду.

Плыві-плыві, ружа кветка,

Да самога броду.

 

Плыла-плыла ружа кветка,

Ды стала круціцца.

Выйшла маці воду браці,

Пачала дзівіцца.

Выйшла маці воду браці,

Пачала дзівіцца:

 

Ой, ты мая ружа кветка,

Чаму ж ты завяла.

Пэўна доўга ты, дзіцятка,

На вадзе ляжала.

Пэўна доўга ты, дзіцятка,

На вадзе ляжала.

 

Ўзяла маці ружу кветку,

Палажыла ў хаце.

Ды як гляне ўспамінае,

Аб сваім дзіцяці.

Ды як гляне ўспамінае,

Аб сваім дзіцяці.

 

Як вазьму я ружу кветку,

Ды пушчу на воду.

Плыві-плыві, ружа кветка,

Да самога броду.

Плыві-плыві, ружа кветка,

Да самога броду.