Песнi

Ой, сівы конь бяжыць

Лірычныя

Ой, сівы конь бяжыць

 

Ой, сівы конь бяжыць

На ім бела грыва

Ой,спанаравілась

Ой, спанаравілась

Мне тая дзяўчына

 

Не так та дзяўчына

Як яе лічанька

Ой, падай дзяўчына

Ой, падай дзяўчына

На коня ручаньку

 

Рукі не падала

Тры словы сказала

Няхай бы я жыла

Няхай бы я жыла

Кахання не знала

 

Бо тое каханне

Звячора да рання

Як сонейка ўзыйдзе

Як сонейка ўзыйдзе

Каханне разыйдзе

 

Ой, сівы конь бяжыць

На ім бела грыва

Ой, спанаравілась

Ой спанаравілась

Мне тая дзяўчына