Нядоля, нядоля нешчасця маё – 2
Ня любіць свякроўка мяне, маладу,
Ні мяне, ні мяне, не імя маё.
Ішле мяне рана ў Дунай па ваду.
Я вядзёркі брала – не застукала,
А выйшла на вулку, ды заплакала.
Пачуў мой міленькі, коней пасучы,
Не плач, мая міла, не плач, любая,
Я й каня напасу, вады пранясу.
- Нясі, мой міленькі, поўныя суды,
Каб твая мамулька не рассердзілась,
Каб гэта вадзіца не расплехалась.
- Вось табе, свякроўка, з Дунаю вады,
Напійся, памыйся, хоць ты залейся.
- Я ж цябе, нявеста, не вады слала,
Я ж цябе, нявеста, з сьвету сжывала
- Ты ж мяне, свякроўка, дзеўкаю знала,
Нашто ж ты мяне за нявесту брала?
Не прасі, свякроўка, на мяне смерці,
Ухвоцюць, свякроўка, самою чэрці.
Выконвае: Фальклёрны гурт "Варган"
Альбом «Музыка Полаччыны» ( "Tradycyja" 2018г.)