Песнi

Карчомка

Габрэйскія
песні

Карчомка

(Зап. А.Ласём у Жупранах)

 

1.На прэўкрасным мейсцы карчомка стаяла, да нова

Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, карчомка стая(ла)

 

2. А ў той карчомцы Хайка маладая, жыдоўка

Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, Хайка малада(я)

 

3.Хайка маладая водкай шынкавала, гарэлкай

Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, водкай шынкава(ла)

 

4. А ў той карчомцы два салдаты пілі-гулялі,

Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, два салдаты пі (лі)

 

5.Два салдаты пілі, усё Хайку манілі – жыдоўку,

Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, усё Хайку мані(лі)

 

6. А ў суботу рана ўсе жыды ў школе, ды школе

Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, усе жыды ў шко(ле)

 

7. Усе жыды ў школе, толькі Хайка дома – жыдоўка,

Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, толькі Хайка до(ма)

 

8. А ў нядзелю рана прыйшлі тры Вазочкі па Хайку

Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, прыйшлі тры вазо(чкі)

 

9. А ў першым вазочку падушкі, пярыны, пярыны

Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, падушкі, пяры(ны)

 

10.  А ў другім вазочку шэрабро і злота і злота,

Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, шэрабро і зло(та)

 

11.А ў трэці вазочак сама Хайка села, жыдоўка

Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, сама Хайка се(ла)

 

12. Сама Хайка села, песеньку запела, вясёлу

Ай-вай і зуг-зуг, кум-кірім бом-бом, песеньку запе(ла)