Песнi

Сыпце пшаніцу ў новае карыта

Вясельныя

Сыпце пшаніцу ў новае карыта

(“як малады зьбіраецца ехаць за маладой”) 

Сыпце пшаніцу ў новае карыта 
Да карміце коней ў вяліку дарогу. 

Карміце жы коней ў вяліку дарогу, 
Бо на той дарозя трое варот новых. 

Бо на той дарозя трое варот новых, 
Першые варота, дзе сонейка ўсходзіць. 

Першые варота, дзе сонейка ўсходзіць, 
Другіе варота, дзе месячык сьвеціць. 

Другіе варота, дзе месячык сьвеціць, 
Трэціе варота, дзе Іванко жы едзе. 

Дзе сонейко всходзіць – цепленько будзе, 
Дзе месячык сьвеціць – ясьненько будзе. 

Дзе месячык сьвеціць – ясьненько будзе, 
Дзе Іванко едзе – веселенько будзе. 

Зап. М.А. Козенка ў 2006 г. у в. Гаўрыльчыцы Салігорскага раёна ад Вольгі 
Бойка, 1946 г.н., Аркадзя Хілько, 1938 г.н., Уладзіміра Коўціка, 1948 г.н., Ксеніі 
Гартун, 1936 г.н., Аляксандры Макаед, 1933 г.н., і Яніны Цішко, 1938 г.н.