Песнi

Ой, знаці, знаці па весельлейку

Вясельныя

Ой, знаці, знаці па весельлейку

(вясельная сіраце) 

Ой, знаці, знаці па весельлейку, 
Што Волячка сіраціна. 

Што Волячка сіраціна. 
Двор яе велікі, збор невелікі, 
Ні ўся ж яе радзіна. 

Ні ўся ж яе радзіна. 
Німа ж радзіны ні палавіны, 
Ні роднаго бацюхна. 

Ні роднаго бацюхна. 
Ой, каго паслаць, ой, каго паслаць 
На той сьвет па бацюхна? 

На той сьвет па бацюхна. 
Паслаць пасылы – сівы галубы 
Туды не далятаюць. 

Туды не далятаюць. 
Ее ж бацюхно, ее родненькі 
Етае ён сам знае. 

Етае ён сам знае. 
– Не магу ўстаці к свайму дзіцяці, 
Да й парадачак даці. 

Да й парадачак даці. 
Цісовы доскі сьціснулі ножкі, 
Ні магу я устаць. 

Зап. І.В. Мазюк у 2005 г. у в. Баранава Старадарожскага раёна ад Марыі Усік, 1931 г.н.