Песнi

Кукавала зязюлька в садочку

Вясельныя

Кукавала зязюлька в садочку

Кукавала зязюлька в садочку, 
Прылажыла галоўку к лісточку. 

– Як мне надаело кукаваць 
Ад Вялікадня да Пятра. 

Ад Вялікадня да Пятра, 
А па Пятрэ лісточак ападзе. 

А па Пятрэ лісточак ападзе, 
У зязюлі галасочак прападзе. 

Зап. у в. Забалаць Слуцкага раёна ад гурту спявачак.