Песнi

Як гойкнуў барвік на бару

Вясельныя

Як гойкнуў барвік на бару

Як гойкнуў барвік на бару – 2
Служыў Ванечка каралю – 2
Выслужыў коніка варанца – 2
Паедзем, Танечка, да вянца – 2
Яны ехалі барочкам – 2
За імі сваты радочкам – 2
Молад Ванечка наўпярод – 2
Ён сваю Танечку пасярод – 2
Стаяла калінка ў варот – 2
Ён каліначку стаў ламаць – 2
Сваю Танечку ўкрашаць – 2
А каліначка з ім гукаць – 2
- Ня ты мяне тут пасадзіў – 2
Ня ты ж мяне тут паліваў – 2
Мяне Госпадзь Бог пасадзіў – 2
Мяне дробны дожджык паліў – 2
А ты Танечку ўкрашай
Жыві добранька, уважай!

 

Выконвае: Фальклёрны гурт "Варган"

Альбом «Музыка Полаччыны» ( "Tradycyja" 2018г.)