Песнi

Із суботонькі на недзеленьку годзіна (як каравай пякуць)

Вясельныя

Із суботонькі на недзеленьку годзіна (як каравай пякуць)

Із суботонькі на недзеленьку годзіна –
Собраласе ўся Ганноччына родзіна:
Знеслі, звезлі бочку мукі на коровай,
Сам Бог кажэ, шо велік будзе коровай.

Із суботонькі на недзеленьку годзіна –
Собраласе ўся Ганноччына родзіна:
Знеслі, звезлі гарнец солі на коровай,
Сам Бог кажэ, шо солён будзе коровай.

Із суботонькі на недзеленьку годзіна –
Собраласе ўся Ганноччына родзіна:
Знеслі, звезлі дзежку масла на коровай,
Сам Бог кажэ, шо пышон будзе коровай.

Із суботонькі на недзеленьку годзіна –
Собраласе ўся Ганноччына родзіна:
Знеслі, звезлі копу еец на коровай,
Сам Бог кажэ, шо крашон будзе коровай.

 

Запісала І.В. Мазюк у 2009 г. у в. Новае Палессе Лельчыцкага раёна ад Надзеі Ласіцкай, 1939 г.н.

, Аляксандры Бялоцкай, 1938 г.н., Марыі Светавай, 1953 г.н., Марыі Дрынеўскай, 1948 г.н.,

Валянціны Баравой, 1948 г.н., Марыі Янкавец, 1949 г.н., Надзеі Кужалевіч, 1952 г.н., Любові Велоскай, 1956 г.н.,

Ніны Палын, 1955 г.н., Надзеі Радке, 1951 г.н.