Песнi

Асьцерагайцеся, сваткі

Вясельныя

Асьцерагайцеся, сваткі

Асьцерагайцеся, сваткі, 
Асьцерагайцеся, браткі. 

Асьцерагайцеся, браткі, 
Хочуць нас да напайіці. 

Хочуць нас да напайіці, 
За сталом спаць палажыці. 

За сталом спаць палажыці, 
Ці ж не сорам нам будзе? 

Ці ж не сорам нам будзе, 
У сватоў да напіўшыся? 

У сватоў да напіўшыся, 
За сталом палажыўшыся? 

Зап. І.В. Мазюк у 2005 г. у в. Прусы Старадарожскага раёна ад Марыі Чачуха, 
1931 г.н., Кацярыны Бода, 1939 г.н., Алены Братчэня, 1928 г.н., Марыі Бода, 
1939 г.н., Кацярыны Братчэня, 1940 г.н., Марыі Ласоцкай, 1940 г.н., Валянціны 
Красоўскай, 1950 г.н., і Кацярыны Вішнеўскай, 1944 г.н.