Песнi

Батыр (Касец)

Песні
філаматаў
і філарэтаў

Батыр (Касец)

 

(словы Я.Чачота, музыка Т.Зана, пераклад Кастуся Цвіркі)

Раскажы ты мне, батыр, якое сонца

Тут цябе пячэ больш, у тваёй старонцы?

Тое, што па небе над табой гуляе

Ці што воч ясноту на цябе ўздымае?

 

Сонца з неба голаў апячэ ці палец,

Любая ж пастушка жарам сэрца паліць.

Ліпы цень шырокі – схова ад прамення,

Ад агню ж кахання дол сыры – збавенне.