Зайшло сонцо, закацiлася,
Мне дадому захацелася.
Мне хацелася за iншаго,
За іншаго, за харошаго.
За іншаго, за харошаго,
За Іванчыка прэкраснаго.
Цераз рэчку гiбка кладачка лежыць,
Як я iду – чуць не зломiцца.
Як я iду – чуць не зломiцца,
За неўдалым сэрца кроiцца.
Зап. І.В. Мазюк у 2009 г. у в. Колкi Клецкага раёна ад Таццяны Рамашко, 1932 г.н.,
Любові Рамашко, 1943 г.н., Аляксандры Рамашко, 1942 г.н., Таццяны
Ленкавец, 1928 г.н., Алiны Рамашко, 1936 г.н., і Нiны Кожыч, 1952 г.н.