Песнi

Спорадзіла ж мене маці... (кірмашовая)

Бяседныя

Спорадзіла ж мене маці... (кірмашовая)

Спорадзіла ж мене маці [ў]светы дзень недзелю

Й дай дала ж мне горкую й долю, –

Гдзе ж я яе дзену?

 

Гдзе ж я ей дзену?

Ой, павяду горкую й долю

У лес, у грыбочкі.

 

У лес, у грыбочкі.

Ой, стану да паслушаю,

Што ж ў лесе свішча.

 

Што ў лесе свішчэ? –

Аж мая горкая й доля

Грыбочачкаў ішча.

 

Грыбачачкаў ішчэ,

Ой, стану да паслушаю,

Што ж ў лесе стогня?

 

Што ў лесе стогне? –

Аж мая горкая й доля

Грыбочкаў ні ўздоймя

 

Спявае Сашчэка Сямён Антонавіч, 1909 г.н.

Месца запісу: в. Майсеевічы, Асіповіцкі р-н, Магілёўская вобл.

ЗапісаўВасіль Іванавіч Скідан у 1973 г.

АІМЭФ – Ф. 20. Воп. 73. Ст. 101. №10.

Альбом "Бяседныя песні" ( 2019 TRADYCYJA)