Песнi

Ой, вы столікі мае пазасціланые... (гасцінная)

Бяседныя

Ой, вы столікі мае пазасціланые... (гасцінная)

Ой, вы столікі мае пазасціланые,

Ой, вы госцейкі мае й пазап(ы)рошаные.

І чаго вы ўсе седзіце, хлеба-солі ні ясьце?

Ці мой хлеб(ы) не пагож, ці мой мілой не вясёл.

Ой, я хлеба печонаго, то не выпалаю,

Ой, акрушку вечарнаго да й не вык(а)раю.

Выпалала б я хлеб, шчэй начовачкамі,

Пакарала дружка все я словачкамі.

 

Спяваюць:  Вольга Канстанцінаўна Слівец (Цішка), 1913 г.н.

Раіна Канстанцінаўна Слівец, 1926 г.н.

З в. Малыя Гарадзяцічы Любаньскага р-на Мінскай вобл. Запіс 1988 г.

Альбом "Бяседныя песні" ( 2019 TRADYCYJA)