Песнi

Ой, сівы конь бяжыць!

Бяседныя

Ой, сівы конь бяжыць!

 

Ой, сівы конь бяжыць, на ім бела грыва.
Ой, спадабалася. Ой, спадабалася…
Мне тая дзяўчына.

Ня так та дзяўчына, як яе лiчанька.
Ой, падай, дзяўчына. Ой, падай, дзяўчына,
На коня ручаньку.

Рукi не падала. Тры словы сказала:
Няхай бы я жыла, няхай бы я жыла,
Каханьня не знала.

Бо тое каханьне, зь вячора  да раньня.
Як сонейка ўзыдзе, як сонейка ўзыдзе –
Каханьне разыдзе.

Ой, сівы конь бяжыць, на ім бела грыва.
Ой, спадабалася. Ой, спадабалася…
Мне тая дзяўчына.