Песнi

Ой, куме, куме, добра гарэлка (застольная)

Бяседныя

Ой, куме, куме, добра гарэлка (застольная)

в. Рычоў Жыткавіцкага р-н., Гомельская вобл.

 

Ой, куме, куме, добра гарэлка,

Будэмо піці до понедзелка,

будэмо піці до понедзелка.

 

Складомса, куме, по рублей сорак,

Будэмо піці шчэ й у аўторак,

будэмо піці шчэ й у аўторак.

 

Прадайма, куме, усе й чэрэду,

Будэмо піці шчэ й у серэду,

будэмо піці шчэ й у серэду.

 

Пілі ўчора, п’ём і цяпер,

Будэмо піці шчэ й у чацьвер,

будэмо піці шчэ й у чацьвер.

 

Продаймо, куме, белу цяліцу,

Будэмо піці шчэ й у пятніцу,

будэмо піці шчэ й у пятніцу.

 

Не пойдэм, куме, мы на работу,

Будэмо піці шчэ й у суботу,

будэмо піці шчэ й у суботу.