Песнi

Ой, долам-долам

Бяседныя

Ой, долам-долам

 

Ой, долам-долам, там даліною,

А хто там едзе, вячэрыною?

 

Ой, едзе-едзе, ясенька п'яны,

Адкрый вароты, Касюня-пані!

 

А я не пані, я не багіня,

Я ў сваёй мамкі, за гаспадыню!

На дварэ дожджык, дарожка сьлізка,

Кланяўся Яська, Касюньцы нізка,

 

Ці  ты кланяйся, ці не кланяйся,

На мяне, млоду, не спадзявайся,

 

Дзяўчына мая, заручаная,

Чаму ты ходзіш засмучаная?

 

А як мне жыці, як жа мне быці,

Каго любіла – трудна забыці!

 

Дзяўчына мая, заручаная,

Сама ня знаеш, каго кахаеш!

 

Ой, знаю-знаю, каго кахаю,

Толькі ня знаю, зь кім жыці маю!