Песнi

Ох і любая да бяседанька...

Бяседныя

Ох і любая да бяседанька...

Ох і любая да бяседанька

Да дзе род з родам п’е.

Ой, там мене да маладзеньку 

Да ніхто не смее.

Насмеяўсе да недаблазе,

Да ў парозі стоечы.

Абазваўсе да мой родны татка,

Да на куце седзечы.

Ой не смійся, да недаблазе,

Да дзіцяці маего.

Да [й]і скінь жа, да нядаблазе,

Свой зялёненькі жупан.

Да й прыкрый жаі любую бяседу,

Штоб і пул не прыпаў.

 

Спявае калектыў Бярозкаўскага сельскага клуба:

Месца запісу: в. Бярозкі, Брагінскі р-н, Гомельская вобл.

ЗапісалаГаліна Аляксандраўна Барташэвіч у 1992 г.

АІМЭФ – Ф. 20. Воп. 92. Ст. 7.

Альбом "Бяседныя песні" ( 2019 TRADYCYJA)