- Каліна-маліна мая – 2
Што ж ты не так такава, – 2
Як у Пятроў дзень была? – 2
- Дайце мне росы буйнаі, – 2
Дайце мне ночы цёплаі, – 2
Тады буду так такава, – 2
Як ў Пятроў дзень была. – 2
- Олечка, душка мая, – 2
Чаму ж ты не так такава, – 2
Як у татулькі была,
Як у мамулькі была?
- Дай жа мне негу мамкіну,
Дай жа мне волю таткіну,
Тады буду так такава, – 2
Як у мамулькі была,
Як у татулькі была.
- Олечка, душка мая,
Радзі ты мне дзевяць сыноў,
Радзі ты мне дзевяць сыноў,
Дзесятую дочку-швачку.
- Коленька, міленькі мой,
Пастрой ты мне дзевяць гарадоў,
Пастрой ты мне дзевяць гарадоў,
Дзесяты высокі цяром,
Тады ражу дзевяць сыноў,
Дзесятую дочку-швачку.
Выконвае: Фальклёрны гурт "Варган"
Альбом «Музыка Полаччыны» ( "Tradycyja" 2018г.)