Песнi

Чарка нова ды гарэлкі ж няма...

Бяседныя

Чарка нова ды гарэлкі ж няма...

Чарка нова, ды гарэлкі ж няма,

хілю, хілю нэ цячэ, кала сэрца пячэ.

Каб чарачку гарэлачкі, парашынку перцу,

палячыла б жываток, легчэй было б сэрцу.

Каб чарачку гарэлачкі, дык я напілася б,

каб за добрым мужычком, то я нажылася б.

 

Спявае Марыя Іванаўна Дула

З в. Феліксава Лідскага р-на Гродзенскай вобл. Запіс 1992 г.

Альбом "Бяседныя песні" ( 2019 TRADYCYJA)