Песнi

Церэбі мне дарогу..

Бяседныя

Церэбі мне дарогу..

Церэбі мне дарогу, я паеду да роду.

Я паеду да роду, да й да роднага брата.

Я й паеду да роду, да й да роднага брата,

Пытаецца брат у сестры, чаго сестра стара стала.

Пытаецца брат у сестры, чаго сестра стара стала.

А таго я стара стала, мне велікае гора.

А таго я стара стала, мне велікае гора:

Ешчэ піва не варыла і сыноў не жаніла.

Ешчэ піва не варыла і сыноў не жаніла,

Я й гарэлачкі не гнала і дачок не ‘ддавала.

 

Спявае народны фальклорны ансамбль “Вытокі” Соснаўскага Сельскага дома культуры

З в. Сосны Любанскага р-на Мінскай вобл. Запіс 2008 г.

Альбом "Бяседныя песні" ( 2019 TRADYCYJA)