Песнi

 Ад панядзелка да панядзелка

Бяседныя

Ад панядзелка да панядзелка

 

Ад панядзелка да панядзелка дробны дождж iдзе,

Сабралася бедна басота ды гарэлку п`е,

Сабралася бедна басота ды гарэлку п`е.

 

П`ем мы гарэлку, п`ем мы вiшнёўку, будзем пiць вiно,

А хто прыйдзе, з нас насьмяецца – будзем бiць таго,

А хто прыйдзе, з нас насьмяецца – будзем бiць таго.

 

Вось iдзе дзядзька, дзядзька багаты, насьмiхаецца,

Скуль жа, скуль жа бедна басота напiваецца?

Скуль жа, скуль жа бедна басота напiваецца?

 

Ой жа ты дзядзька, дзядзька багаты, ты не смейся з нас,

Вазьмi ў руку чарку гарэлкi – выпей ты за нас,

Вазьмi ў руку чарку гарэлкi – выпей ты за нас.

 

Рад бы я выпiць, рад бы я з`есцi, рад бы закусiць,

Ёсць у мяне сто рублёў грошай – шкода размянiць,

Ёсць у мяне сто рублёў грошай – шкода размянiць

 

Адзін за ручку, другі за ножку, трэці – ў карак б’е,

Не хадзі ж ты, дзядзька багаты, дзе басота п`е,

Не хадзі ж ты, дзядзька багаты, дзе басота п`е.

 

Дробна-драбніца, дробна-драбніца, дробны дождж ідзе,

Сабралася бедна басота, ды й гарэлку п`е,

Сабралася бедна басота, ды й гарэлку п`е.