Песнi

Сыч і Сава

Дзіцячыя

Сыч і Сава

 

Сядзіць сыч на капе,

А сава на другой,

Гой-гой-гой! на другой,

Гой-гой-гой! на другой.

 

У савы сыч пытае:

— Хто ў лесе гукае?

Гу-гу-гу! — гукае,

Гу-гу-гу! — гукае.

 

— Дрывасекі мае

Сякуць лес у мяне.

Чах-чах-чах! — у мяне,

Чах-чах-чах! — у мяне.

 

I сякуць, і крычаць,

Каб звяроў напужаць.

Пух-пух-пух! — напужаць,

Пух-пух-пух! — напужаць.