Песнi

Рамане

Дзіцячыя

Рамане

Куды едзеш, Рамане?  Ой, вір-вір, бом-бом.

(“Ой, вір-вір, бом-бом...” – паўтараецца пасьля кожнага радка.)

На кірмаш, васпане!

 

А што вязеш, Рамане?

Воз дзяўчат, васпане!

 

Пачым цэніш, Рамане?

Па чырвонцу, васпане!

 

Куды едзеш, Рамане?

На кірмаш, васпане!

 

А што вязеш, Рамане?

Воз хлапцоў, васпане!

 

Пачым цэніш, Рамане?

Па талеру, васпане!