Песнi

Пабіліся два Ясі (калыханка)

Дзіцячыя

Пабіліся два Ясі (калыханка)

 

Люлі-люлі-люлясі

Пабіліся два Ясі

За якую прычыну

За малую дзяўчыну

А дзе ж тая дзяўчына?

Калода забіла

А дзе ж тая калода?

Чэрві патачылі

А дзе ж тыя чэрві?

Куры паклявалі

А дзе ж тыя куры?

Каршуны падралі

А дзе ж тыя каршуны?

Паляцелі на мора?

А дзе ж тое мора?

Краскамі зарасло

А дзе ж тыя краскі?

Дзеўкі пашчыпалі

А дзе ж тыя дзеўкі?

Замуж паддавалі