Песнi

Калыханка Рыгора Барадуліна (матчына з Вушаччыны)

Дзіцячыя

Калыханка Рыгора Барадуліна (матчына з Вушаччыны)

 

Лю-лі, лю-лі, лю-лі

Прыляцелі гулі

селі на вароцях

у чырвоных боцях

 

Сталі сакатаці

А што гулям даці

Ці гароху троху

Ці ячменю жменю

 

Ці бочку пшаніцы

каб снам добрым сніцца

Лю-лі, лю-лі, лю-лі

прыляцелі гулі

 

Лю-лі, лю-лі, лю-лі

Пайшоў кот у дулі

Памарозіў лапкі

скочыў на палаткі

 

Будзем лазню паліць

катку лапкі парыць

катку лапкі парыць

катку хвосцік правіць