Песнi

Дзед-барадзед (калыханка)

Дзіцячыя

Дзед-барадзед (калыханка)

 

Я хаджу па белым свеце

I гляджу, як вы жывеце.

Калi трэба памагу,

Бо я ўсё рабiць магу.

 

Прыпеў:

Хто я? Дзед-барадзед,

Абышоў белы сьвет,

А цяпер у ціхі час

Завітаў да вас.

 

З вамі побач буду ўсюды,

Трэба цуды - зробім цуды,

Трэба казка - раз, два, тры -

Вось і казка вам, сябры!

 

Я хаджу па белым свеце -

Ваш найлепшы сябар, дзеці.

І вядома нават мне,

Што вы бачыце ўва сне.

 

Я хаджу па белым сьвеце

І гляджу, як вы жывеце.

Калі трэба - памагу,

Бо я ўсё рабіць магу.

 

А дзе ж тыя куры?

Каршуны падралі

А дзе ж тыя каршуны?

Паляцелі на мора?

А дзе ж тое мора?

Краскамі зарасло

А дзе ж тыя краскі?

Дзеўкі пашчыпалі

А дзе ж тыя дзеўкі?

Замуж паддавалі