Песнi

Доўгі дзень

Дзіцячыя

Доўгі дзень

Доўгі дзень,
Цёплы дзень,
Адплывае за аблокі.
Сіні цень,
Соны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.
Збеглі зайкі ўсе ў лясы,
Змоўклі птушак галасы,
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.

Баю-бай,
Баю-бай,
Вачаняты закрывай (2 разы)

Пакрысе на расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі,

 


Гульні ўсе,
Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.
Спяць і мышкі і стрыжы,
Спяць машыны у гаражы,
Ты таксама каля мамы
Ціха ціхенька ляжы.

Баю-бай,
Баю-бай,
Вачаняты закрывай.
Баю-бай,
Баю-бай,
Разам з намі засынай…

Словы Г. Бураўкіна
Музыка В. Раінчыка