Песнi

Да люлі-люлі, да ты ж, мое дзіцятко

Дзіцячыя

Да люлі-люлі, да ты ж, мое дзіцятко

Да люлі-люлі,
Да ты ж, мое дзіцятко,
Да я ж буду й колыхаці,
Ох, да котка спеваці.
Да ой ты, котко, ты, мой братко,
Да не ходзі кругом хаты,
Ох, да не будзі дзіцяці.
Да люлі-люлі,
Да пошлі дзеткі ў гулі,
А мойго сыночка, ох, да забулі.
Да люлі-люлі,
Да прылецелі гулі,
Да селі на вороцях,
Ох, да ў чырвоных боцях.
Да сталі подымацца,
Да сталі й обдымацца.
Да люлі-люлі,
Да ты ж, мое дзіцятко,
Да ты ж не знаеш,
Да хто ў цебе татко.

 

Запісала І. В. Мазюк у 2011 г. у в. Слабада Лельчыцкага раёна ад Таццяны Юнчыц, 1941 г.н.