Песнi

За цёмным баром брала ўдова лён

Восеньскія

За цёмным баром брала ўдова лён

За цёмным баром брала ўдова лён 
Да й забыла павезаці*. 

Ой, вернуся я да й павежу лён 
Хоць сырою дубіною. 

Ох, накажу я свайму міламу 
Хоць чужою чужыною. 

– Ой, прыбудзь-прыбудзь, мілы мой, ка мне 
Хоць лугамі-берагамі. 

– Не прыбуду я, мілая й мая, 
За ліхімі ворагамі. 

– Вох, я варожкі скочу пад ножкі, 
Я варожкі перэбуду. 

– Вох, тады жэ я, мілая й мая, 
На вечорачкі прыбуду. 

* Другі радок кожнай страфы паўтараецца двойчы. 

Зап. Л.К. Якубоўская ў 1978 г. у в. Ямінск Любанскага раёна ад Ніны Сігай, 1938 г.н., і Ганны Багдановіч, 1935 г.н.