Песнi

Да бела бяроза румяна

Восеньскія

Да бела бяроза румяна

Да бела бяроза румяна, 
Да чаго на моры залягла? 

Адна дзеванька йшла-перайшла, 
Другая дзеванька стапнула. 

Другая дзевачка стапнула, 
Віла яна вяночак – заснула. 

Прышоў жа Мішачка пабуджаць: 
– Уставай, Манячка, досыць спаць. 

Уставай, Манячка, досыць спаць, 
Чым будзеш сьвякроўку пакрываць? 

– Што ж табе, Мішачка, да таго? 
Пакрыю сьвякроўку бяз твайго. 


Зап. І.В. Мазюк у 2009 г. у в. Дубіна Баярская Валожынскага раёна ад Любові Шапуцька, 1931 г.н.