Песнi

А ў цёмным лесе мядзьведзь рыкаіць

Восеньскія

А ў цёмным лесе мядзьведзь рыкаіць

(Восеньская – Барадулінская)

 

А ў цёмным лесе мядзьведзь рыкаіць.

Раю-раю. Мядзьведзь рыкаіць.

 

Мядзьведзь рыкаіць. Дзевак пужаіць.

Раю-раю. Дзевак пужаіць.

 

Рыкай, рыкай жа – мы не баімся.

Раю-раю. Мы не баімся.

 

Толькі баімся асеняй ночкі.

Раю-раю. Асеняй ночкі.

 

Асення ночка разлуку даець.

Раю-раю. Разлуку даець.

 

А адлучаіць ад таткі з мамкай.

Раю-раю. Ад таткі з мамкай.

 

А прылучаіць к свёкру-свякроўцы.

Раю-раю. К свёкру-свякроўцы.