Песнi

Снежань, студзень і люты

Народны
альбом

Снежань, студзень і люты

 

Прыйдзе зіма і Снежань,
Лісьце заваліць снегам.
Мы адсьвяткуем разам
Божае Нараджэньне.

Цёмна-зялёны водар
Будзе ад ёлкі ў доме.
Раніцай прыйдзе Студзень
I зьменіцца нумар году.

Халодна зробіцца ў хаце,
Бо Люты пачне лютаваці,
Грукацца ў вокны і дзьверы
Са злосьці, што ён кароткі.
Снежань, Студзень і Люты
Сьнегам, сьцюжай і лёдам
Будуць псаваць настрой нам
I вушы будуць марозіць.

А мы павыцягваем з шафы
Шалікі, швэдры, пальчаткі,
Шкарпэткі з авечае воўны,
Зімовыя палітоны.

Мы апранемся цёпла,
Хай тады нас марозіць.
Калі толькі вопратку гэтую
Моль яшчэ не пажэрла.
Калі толькі гэтую вопратку
Яшчэ не пажэрла моль.