Песнi

Простыя словы

Народны
альбом

Простыя словы

Простыя словы, простыя рэчы:
Хлеб на стале, полымя ў печы.
Гэта так проста, гэта так добра
Як з галавою залезці пад коўдру

Простыя словы, простыя рэчы (х2)

Прыцемкам сінім зімовай парою
Ў доме бацькоўскім усе так знаема.
Есць чым сагрэцца, есць дзе схавацца
Ў доме бацькоўскім, у матчынай хаце

Простыя словы, простыя рэчы (х2)

Ўсе так надзейна, ўсе так грунтоўна.
Што тут дадаць - хiба, што нічога
Можна жыць далей, дзень прыйдзе новы
Дабранач, паненкі! Дабранач панове!

Простыя словы, простыя рэчы (х2)