Песнi

Майская песьня

Народны
альбом

Майская песьня

 

Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei!
Кiнь у сьмецьце свой смутак-адчай,
Калi хочаш сьпяваць, то сьпявай.
Пачакай, i вандроўнiк Май
Прыйдзе ў наш занядбаны край.

Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei!
Па дарозе птушыных зграй,
Цераз цемру i празь небакрай,
Там дзе пушча i там, дзе гай,
Ён iдзе, ратаўнiк i ратай.
Zwei-drei!

Ла-ла-ла-ла-іу, ла-ла-ла-ла-іу, ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла...  - 4р.

Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei!
Не сядзi, а хадзi сустракай,
У голас песьнi сьпявай альбо грай,
У зялёнае шкло налiвай
Выкшталцоны празрысты "Такай".
Ха-ха!

Zwei-drei!

Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei!
А як можаш лятаць, то лятай,
Толькi iншым не замiнай,
Зрэшты, ведай i памятай,
Што высока над намi ёсьць Рай.
Ха-ха!

Ла-ла-ла-ла-іу, ла-ла-ла-ла-іу, ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла... - 4р.

Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei!
Адгуляе i пойдзе Май,
Не сказаўшы нiкому "бывай",
Хай iдзе, ты яго не трымай,
Веры дай i ўсё будзе "най" -
Найпрыгажэйшым,
Найвесялейшым,
Найразумнейшым,
Найлепшым у сьвеце.
Най-най. Най-най-най.
Най-най-най. Най-най-най-най.

Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei! - 4р.

Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei!
Хо-хо! – 4р.


Раз-два-тры, раз-два-тры,
Ein-zwei-drei!
Ха-ха!
Хо-хо!