Песнi

Край ты мой, край...

Народны
альбом

Край ты мой, край...

 

Мы дапіць не пасьпелі да дна,
Як раптоўна пачулі: "Вайна".
Ты сказаў мне: "Даруй і бывай."
I пайшоў бараніць наш край.

Край ты мой, край,
Грай, гэйнал, грай.
Дай веры, дай -
I мы пераможам.

Мы ў шэрых мундырах
Пад шэрым крывіцкім небам
Перад навалай з Усходу
Станем мурам каменным.

Будзем стаяць непарушна,
Будзем стаяць непахісна.
3 намі вера і праўда,
3 намі Божая Маці.

Край ты мой, край,
Грай, гэйнал, грай.
Дай веры, дай -
I мы пераможам.

3 намі Анёл-абаронца,
Будзем стаяць бясконца,
Пакуль толькі хопіць моцы,
Пакуль толькі будзем жывы.

Край ты мой, край,
Грай, гэйнал, грай.
Дай веры, дай -
I мы пераможам.