Песнi

Я, да жалю, ня пан

Народны
альбом

Я, да жалю, ня пан

 

Я, здаецца, ня тут,
Я, напэўна, ня там.
Я, да жалю, ня пан,
Я, на шчасьце, ня хам.

Я твайго не вазьму,
Я свайго не аддам.
Вось замкнёны мой дом,
Вось ля дома паркан.

Ад бяды ды нуды
Ўратуюся сам.
Час зьбiраць камянi,
Час расьцi камяням.

Я, да жалю, ня пан,
Я, на шчасьце, ня хам.
Я, здаецца, ня тут,
Я, напэўна, ня там.

Неакрэсьлены стан,
Незавершаны лад.
Я стаю на мяжы
Памiж дрэваў i хат.

Вось дарога туды,
Вось дарога назад.
Тут дубы ля вады,
Там шыпшынавы сад.

Я, здаецца, ня тут,
Я, напэўна, ня там.
Я, да жалю, ня пан,
Я, на шчасьце, ня хам.

Я стаю на мяжы,
Я iду па нажы.
Божа, дапамажы
Захаваць раўнавагу.