Песнi

Аргентынскае танга

Народны
альбом

Аргентынскае танга

 

 

Штовечар вечар у клюбе
Праходзілі танцы,
Прыходзілі дзеўкі,
Зьбіраліся мальцы.

І танчылі моўчкі
Да самага золку,
А ранкам ізноўку
На працу ішлі.

А там дзе дно
Мне усё адно,
Ёсьць толькі ты,
Ёсьць толькі танга.
Твой дотык 
Як вецер,
Твой позірк
Як студня.
Дай мне напіцца,
Я хачу піць.

Аргентынскае танга,
Экзатычная кветка
Па-над вёскай віруе
Ды зацягвае нас

У духмяную цемру,
У салодкую пастку,
Аксамітную багну,
На бяздоннае дно.

А там дзе дно
Мне усё адно,
Ёсьць толькі ты,
Ёсьць толькі танга.
Твой дотык 
Як вецер,
Твой позірк
Як студня.
Дай мне напіцца,
Я хачу піць. (4р)