Песнi

Аліцыя

Народны
альбом

Аліцыя

 

На вакацыях пад акацыяй
У альтанцы сядзела Алiцыя.
Элегантная i выкшталцоная
I чытала напамяць Гарацыя.
Элегантная i выкшталцоная
I чытала Гарацыя.

У кампанii дзьвюх каляжанак,
Ведучы дыялёгi прыватныя.
Пiлi каву яны з цынамонам
З парцэлянавых фiлiжанак.
Пiлi каву яны з цынамонам
З парцэлянавых фiлiжанак.

Час ад часу да iх кавалеры
Заглядалi, нiбы выпадкова.
Кавалеры мелi манэры
I намеры цнатлiва-прыстойныя.
Кавалеры мелi манэры
I намеры прыстойныя.

Хлопцы трымалiся з годнасьцю,
Стрыманай ды зухаватай.
I зрэдку любiлi дзяўчат
Далiкатна спалохаць вужакай.
I зрэдку любiлi дзяўчат
Далiкатна спалохаць.

А побач у балоце жабы
Песьнi сьпявалi маркотныя
На тыя адвечныя тэмы,
Што сэрца хвалююць шляхотнае.
На тыя адвечныя тэмы
Што сэрца хвалююць.

Так мiнала ў нябыт пакрыёму
Тое цiхае, цёплае лета.
На парозе стаяла восень,
Пагражаючы пiсталетам.
Лай-ла-ла-ла-лай-ла-ла-ла-ла, 
Лай-ла-ла, ла-ла-ла.