Песнi

Адэлька

Народны
альбом

Адэлька

 

У суботу-нядзельку
Апрануся прыстойна.
Апрану камiзэльку
I кашулю з бавоўны.

Навяжу сiнi гальштук
I пайду да Адэлькi,
Каб ў яе таварыстве
Зазiрнуць у бутэльку.

Трай-ля-ля-ля-ля-ля-ляй-ла,
У суботу-нядзельку.
Трай-ля-ля-ля-ля-ля-ляй-ла,
Зазiрнуць у бутэльку.

А ў бутэльцы на дне (ха-ха!)
Чорт рагаты жыве (ха-ха!)
I паказвае мне
Адмысловыя фiгi.

Згiнь, нячысьцiк рагаты,
Не пагань маё сьвята.
Шчэ крыху пагасьцюю
У Адэльчынай хаце.

Вып'ю шклянку, другую,
Зьем капусты з сардэлькай,
Засьпяваю, а потым
Пацалую Адэльку.

Трай-ля-ля-ля-ля-ля-ляй-ла,
У суботу-нядзельку.
Трай-ля-ля-ля-ля-ля-ляй-ла,
Пацалую Адэльку.

Ах, Адэля, Адэля,
Не Хрысьцiна, ня Гэля,
Не Альбэта, а ты
Да самое труны
Будзеш у сэрцы маiм
Назаўсёды...