Песнi

Толькі вамі летуценю

Рамансы Мiхала Клеафаса Агінскага

Толькі вамі летуценю

Музыка М.Кл.Агінскага.  Словы невядомага аўтара
Пераклад Васіля Сёмухі (рэдакцыя Аляксея Фралова)

 

Толькі вамі летуценю, вас каханнем я радню,

Толькі вамі летуценю, і каханнем вас радню,

Ад любові ўсе здарэнні, жарсці, поўныя вагню…

Я пад вамі ў вашым ценю вам адданы, вамі сню.

 

Бачу я вас, і святлее неба з-пад навісі хмар.

Каханне стварыць умее прадмет спакуслівых мар.

 

Ад любові ўсе здарэнні, жарсці, поўныя вагню…

Я пад вамі ў вашым ценю вам адданы, вамі сню.

Толькі вамі летуценю, і каханнем вас радню.