Навiны

23/03 Веснавы Спеўны сход у Вілейцы

23 сакавіка

Пачатак а 14:00

Веснавы Спеўны Сход у Вілейцы

Вядоўца: Эла Кулеш

Зіму выпраўляем, вясну сустракаем! 


Спецыяльныя госці: гурт «Мярэжа» і ансамбль «Чабарок»

Калі вясна на двары, але вам не хапае цеплыні, то Спеўны Сход ведае выйсце!

Напачатку веснавы настрой нам прынясе ансамбль «Чабарок» - фальклорны калектыў з Вілейскай гімназіі пад кіраўніцтвам Таццяны Кароткі. Далей заспяваем разам з непаўторным гуртом «Мярэжа» -  адны з найцікавейшых ваканаўніц народных песень. 

Не сядзіце дома, прыходзьце да нас, вясну гукаць будзем!

Месца: г. Вілейка вул.Вадап'янава, 14

(Цэнтр эстэтычнага выхавання)  

Уваход вольны!