Навiны

Спеўны сход з Сержуком Доўгушавым

3 траўня 

Пачатак а 19:00

Спеўны сход з Сяржуком Доўгушавым у Менску

 

Сяржук Доўгушаў вяртаецца ў Беларусь пасля доўгіх гастроляў​!


3 мая адбудзецца Спеўны сход у межах пляцоўкі "Створым разам абярэга-павука!" ад Аляксандра і Ларысы Быцко  (сядзіба "Стулы") 
 

“Спрадвек плятуць у нашых краях насустрач Калядам саламянага павука — ахоўніка хаты, сям'і, сядзібы, роду. Цэлы год павук аздабляе, ачышчае, прасвятляе прастору. А перад наступнымі Калядамі яго спальваюць, і ўзыходзіць на ганаровае месца ў гасподзе павук новы. Каб калыхацца ахоўна і над калыскай немаўляці і па-над галовамі маладых на вяселлі. Дзеля згоды, ладу і дабрабыту. ...Кружыцца-кружляе ў свеце нашых жыццяў пракаветны саламяны павук. І запаноўваюць паўсюль спакой і раўнавага, лагода і гармонія.”

 


Месца: г. Менск, вул.Герцана, 1

Уваход вольны!