Навiны

Новость 8

27 лістапада збіраемся ў Грай-кафэ, каб спяваць песні і рамансы 2-й паловы ХХ стагоддзя. 

27 лістапада Спеўны Сход ладзіць сустрэчу прысвечаную песням 2-ой паловы ХХ стагоддзя. На імпрэзе будуць праспяваны папулярныя песні і рамансы — ад працяжнага «Нёману» да вядомага шлягеру — «Бывайце здаровы, жывіце багата…». Спецыяльны госць — беларускі паэт і выканаўца аўтарскіх песень Алесь Камоцкі.

Вядоўца: Яўген Курыльчык

Пачатак а 19.00. "Грай-кафэ" (Інтэрнацыянальная,33)
Уваход вольны!
Free donation
 
«Спеўны сход» – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні.
Мэта праекта – спеўнае яднанне людзей і знаёмства з беларускай песняй.
Праект чатыры гады існуе на дабрачыннай аснове. Каб і надалей мы маглі арганізоўваць сходы, вы можаце падтрымаць тут. 
Дадатковая інфармацыя: 8 029 341 51 43