Навiны

Народны Альбом

Заспявайма разам! 
У Менску 7 лютага ў кафэ ГРАЙ адбудзецца «Спеўны Сход», прысвечаны «Народнаму альбому». УВАХОД ВОЛЬНЫ! 

Таксама ў лютым у Менску вас чакае шэраг імпрэзаў, прысвечаных «Народнаму альбому» і часу, пра які спяваецца ў легендарным праекце. 
«Арт Сядзіба»  і «Спеўны Сход» правядуць вандроўку ў часы існавання Заходняй Беларусі, Спеўны Сход, і шмат чаго яшчэ.

Чаму «Народны альбом»?! Бо  гэта першы «беларускі мюзікл», напоўнены іроніяй і жартамі, гэта з’ява, якая пацягнула за сабой вялікія змены ў беларускай музычнай прасторы.

«Народны альбом» — гэта праект, задуманы ў 1996 годзе паэтам Міхалам Анемпадыставым. Ён напісаў вершы, а Лявон Вольскі – музыку. Альбом зроблены ў фармаце мюзікла – гэта гісторыя невялікага горада ў Заходняй Беларусі ў 30-я гады. Яго запісалі на студыі радыё 101,2 FM у 1997 годзе знакамітыя музыкі Зміцер Вайцюшкевіч, Кася Камоцкая, Вераніка Круглова і Аляксандр Памідораў.

Арганізатары паведамляюць, што ўсе івэнты будуць прысвечаныя памяці Міхала Анемпадыстава.