Навiны

НАРОДНЫ АЛЬБОМ

23 лістапада ў Горадні адбудзецца ДРУГІ СПЕЎНЫ СХОД!
Спяваем «НАРОДНЫ АЛЬБОМ»
Далучайцеся! Запрашайце сяброў!

Этна-крама "Цудоўня". Пачатак а 19:00
Уваход вольны.

Другі Спеўны сход у Горадне прысвечаны Народнаму альбому.
«Народны альбом» — гэта праект, задуманы ў 1996 годзе паэтам Міхаілам Анемпадыставам. Ён напісаў вершы, а Лявон Вольскі — музыку. Альбом зроблены ў фармаце мюзікла — гэта гісторыя невялікага горада ў Заходняй Беларусі ў 30-я гады. Яго запісалі на студыі радыо 101,2 FM у 1997 годзе знакамітыя музыкі Зміцер Вайтюшкевіч, Кася Камоцкая, Вераніка Круглова і Аляксандр Памідораў.

«Народны альбом» — гэта першы «беларускі мюзікл», напоўнены іроніяй і жартамі, гэта з’ява, якая пацягнула за сабой вялікія змены ў беларускай музычнай прасторы.