Навiны

Калядны Спеўны Сход на плошчы Свабоды

3 студзеня

Пачатак а 19:00

Калядны Спеўны сход 

 

Пачынаецца Новы 2019 год разам са Спеўным Сходам!

Спяваем калядныя песні і калядуем разам!

Вядоўца: Яўген Курыльчык



Спецыяльныя госці: тэатр-студыя «Варгін»

Студыя «Варгін» – музычна-тэатральны праэкт, асноўнай тэмай натхнення для якога з’яўляецца культурная спадчына Беларусі. Студыя працуе з 2013 года і за гэты час у яе рэпертуары з’явіліся спектаклі для дзяцей і дарослых, музычныя праграмы, майстар-класы па традыцыйных беларускіх гульнях ды рамёствах.


Месца: Сцэна «Тэлевізар» (плошча Свабоды, 8)