Навiны

Інтэрнэт-выданні “Найлепшае з беларускага фальклору”

Інтэрнэт-выданні "Найлепшае з беларускага фальклору"


За гады экспедыцый і арганізацыі вялікай колькасці праектаў мы сабралі і запісалі ўнікальныя матэрыялы ад найлепшых носьбітаў традыцый.
Мы маем запісы калектываў і сольных выканаўцаў, якія ўсё жыццё спяваюць і працягваюць спеўную традыцыю сваіх вёсак. Нажаль, ніхто з іх не мае ніводнага запісанага альбому.

Напрыклад, калектыў “Таняжанка” з вёскі Тонеж, існуе з 1935-га года, а самаму старэйшаму спеваку са Століншыны Васілю Лясько ўжо 92 гады. Таму нам трэба спяшацца, каб свет хутчэй пабачыў гэтыя скарбы.

Мы плануем выдаць інтэрнэт-рэлізы, альбомы наступных выканаўцаў: калектыў “Вытокі”(Лунінецкі р-н), “Хатовічы”(Ганцавіцкі р-н), дуэт Еўдакіі Зіновіч і Фёдара Булыгі (Драгічынскі р-н), “Таняжанка”(Лельчыцкі р-н), сямейны гурт “Сёстры Лук’яновіч”(Драгічынскі р-н), Васіль Лясько (Столінскі р-н), “Радзіна” (Бярэзінскі р-н), “Стаўбунскія вячоркі” (Веткаўскі р-н), "Хаціславяне" (Маларыцкі р-н), “Церабяначка” і “Чабатухі”(Пінскі р-н).

Усе матэрыялы будуць дасяжныя для кожнага на нашых старонках і сайце Tradycyja.

Нам патрэбна сабраць пэўную суму, каб пакрыць усе выдаткі:
- падрыхтоўка і мастэрынг запісаў;
- дызайн (стварэнне вокладак і візуала);
- расшыфроўка тэкстаў;
- альбомы з флэшкамі для ўсіх ўдзельнікаў праекта.
 


Будзем удзячныя за вашу падтрымку!

ПРАЕКТ МОЖНА ПАДТРЫМАЦЬ і праз PayPal: tradycyja.by@gmail.com

▪️https://www.facebook.com/belarusfolk
▪️https://tradycyja.bandcamp.com
▪️https://www.instagram.com/tradycyja

✉ tradycyja.by@gmail.com