Навiны

Дзіцячы Спеўны сход у Маладзечна

29 красавіка 

Пачатак а 18:30

Дзіцячы Спеўны сход у Маладзечна

 

Упершыню ў Маладзечна!

Вядоўца: Вольга Трубач



Запрашаем на ўнікальную сустрэчу, дзе вы даведаецеся, хто такі Бай, навучыцеся традыцыйным гульням ды атрымаеце шмат натхнення!

Спецыяльныя госці: дзіцячы гурт «Калыханка» з аг. Міханавічы (Мінскі раён) пад кіраўніцтвам Ларысы Рыжковай

Ларыса Рыжкова - этнапедагог, яскравая казачніца і нястомная захавальніца жывога беларускага фальклору.  

«Калыханка» на працягу 30 год з дапамогай гульняў, казак і народных забаў распальвае агеньчык любові да беларускай традыцыі

Татулі і мамулі з дзеткамі, а таксама ўсе зацікаўленыя, прыходзьце весела бавіць час!


Месца: г. Маладзечна

ДУК "Цэнтралізаваня клубная сістэма Маладзечненская раёна"

Уваход вольны!