Навiны

Дзіцячы Спеўны сход у Берасці

18 красавіка 

Пачатак а 17:30

Дзіцячы Спеўны сход у Берасці

 

Упершыню ў Берасці спяваем дзіцячыя песні!

Вядоўца: Аляксандра Гушча



Спецыяльныя госці: студыя «Варгін» - музычна-тэатральны праект, складальнай часткай творчасці якога з’яўляецца культурная спадчына Беларусі.  

"Дзіцячы Спеўны сход" - гэта добрая магчымасць пазнаёміць сваіх дзетак з музычнай культурай краіны, а таксама самім акунуцца ў атмасферу дзяцінства. Прыходзьце самі і з сябрамі, прыводзьце дзетак. Удзельнікаў чакаюць яскравыя гульні, спевы, знаёмства з традыцыямі разам са студыяй «Варгін»

Сустрэча мае быць яскравай і па-хатняму ўтульнай!


Месца: г. Берасце, Набярэдная Ф.Скарыны, 32

Цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка

Уваход вольны!